Waiting list

29 May 2018 18:00-21:00210 metrov

Хачу вучыцца ў Швецыі

Хочаш з першакрыніц даведацца, што ж такое гэта славутая вучоба за мяжой, а менавіта ў Швецыі? Пазнаёміцца з беларускімі выпускнікамі шведскіх універсітэтаў і спытаць аб усім, што цікавіла і турбавала? Завязаць кантакты с маладымі адмыслоўцамі на карысць сваёй справы ці праекта? Дазнацца больш аб Швецыі як акадэмічным напрамку? 

То запісвайце дату 29га траўня і пляцоўку "210 метраў". Менавіта там Асацыяцыя выпускнікоў праграм Шведскага Інстытута ладзіць сваё мерапрыемства. Ты за адзін вечар і ў адным месцы зможаш зрабіць усё вышэй згаданае! Проста прыходзь да нас у госці! 

І, канешне ж, цябе чакаюць прыемныя сюрпрызы і смачнюшкі! Мы верым, што за кавай размова клеіцца нашмат хутчэй.

Завітвай да нас! 


Знайсці нас вельмі проста! Прастора знаходзіцца па адрасе вул. Чапаева 3, што пешшу ад метро "Плошча Перамогі" займае 5-7 хвілін. 

Waiting list

Speakers

Аляксандра Радкевіч
Тэлежурналіст, выпускніца Інстытута журналістыкі БДУ і Універсітэта Ліннэя

Стажыроўка на шведскім тэлебачанні

Аляксандра распавядзе аб тым, колькі кавы выпіваюць  і колькі булачак з цынамонам з'ядаюць шведскія журналісты пад час падрыхтоўкі рэпартажаў.  🙂 

А калі сур'езна - раскажа, як арганізаваць здымкі ў Нобелеўскай залі і сустрэцца са шведскім каралём, чым жыве рэдакцыя навін SVT, і што значыць "універсальны журналіст па-шведску".

Аляксандра Радкевіч

Са шведскай сістэмай адукацыі Аляксандра пазнаёмілася пад час вучобы ва ўніверсітэце Ліннэя ў горадзе Кальмар па спецыяльнасці "Медыя і камунікацыі". Яна праходзіла стажыроўку ў рэдакцыі навін шведскага тэлебачання  SVT Nyheter Skåne, а таксама ў рэгіянальнай газеце «Barometern».  Саша таксама была ўдзельніцай Swedish Academy for young professionals,  яна аўтарка міжнародных тэлепраектаў, актыўна развівае культурныя сувязі, удзельнічае ў арганізацыі адукацыйных праектаў.


Read more

Анастасія Ціво
Юрыст-міжнароднік у галіне энергетычнага права і аднаўляльных відаў энергіі, перакладчык, паўгады ў ролі студэнта па абмену ў Інстытуце Карла Лінэя ў Швецыі

Акадэмічны абмен у Швецыі - гэта так крута!

Даведайцеся, як уладкавана студэнцкае жыццё ў самым вялікім міжнародным кампусе Швецыі. Як там вучаць і чаму вучацца? Як арганізаваны навучальны працэс у шведскім бакалаўрыяце і чым карысны міжнародны вопыт у прафесійнай будучыні.

Анастасія Ціво

Анастасія скончыла БДУ, была стыпендыятам праграмы Інстытута Рауля Валенберга, Більстромскай народнай школы і паўгады правучылася ў Інстытуце Карла Лінея ў Швецыі. За гэты час яна паспела пабыць валанцёрам у некалькіх міжнародных арганізацыях. Зараз яна працуе юрыстам і займаецца энергетычным правам і аднаўляльнымі відамi энергіі ў міжнароднай кампаніі ў Менску.

Read more

Іван Цікота
Майстар на ўсе рукі і заданні, выпускнік Стакгольмскага ўніверсітэта

Мая ступень Магістра Стакгольмскага ўніверсітэта

Папрацаваўшы ў розных сферах, Іван вярнуўся да сваіх крыніц і ўвасабляе карпаратыўную Дхарму ў фінансах. А гэтаму, у прыватнасці, і спрыяе ступень Магістра, атрыманая ў Стакгольмскім Універсітэце.

Read more

Наста Майская
Дырэктар Цэнтра шведскіх даследванняў у Мінску

Прадуктыўнае лета са шведскай мовай

Наста падзеліцца досведам, які яна атрымала на настаўніцкіх курсах, арганізаваных Шведскім Інстытутам, а таксама будзе натхняць вас сваёй грандыёзнай працай у Мінску. Яна мае шмат чаго распавесці аб тым, што дзееца ў Беларусі, для тых, хто хоча заставацца ў кантакце са Швецыяй.

Наста Майская

Наста займаецца шматлікімі праектамі ў сферах швескай мовы, культуры, грамадства, гендэрнай роўнасці, прамоцыі адукацыі ў Швецыі. Яна вывучала шведскую мову ў народнай школе ў Швецыі дзякуючы стыпендыі Шведскага Інстытута і там пазнаёмілася блізка з бытам і простым жыццём шведаў. А некалькі гадоў пасля яна нават ездзіла на курсы для выкладчыкаў шведскай мовы, што таксама ладзіў Шведскі інстытут на маляўнічым востраве на заходнім узбярэжжы Швецыі.  Цяпер Наста кіруе самым папулярным  "скандынаўскім" месцам у Мінску - Цэнтрам Шведскіх Даследванняў.

Read more

Наталля Рамейка
Урач, даследчык, выкладчык і валанцёр

Год у лабе, ці мая даследніцкая магістратура

Думаеце, у магістратуры вы будзеце працягваць хадзіць на лекцыі і семінары, здаваць іспыты, запісваць слова ў слова за выкладчыкам? Не абавязкова! Гэта дакладна не пра даследванні ў медыцыне - тут трэба шмат і цяжка працаваць. А потым глядзіш, і ў навуковы артыкул патрапіш. Наталля распавядзе пра ўсе цяжкасці і радасці грунтоўных даследванняў і параіць, як паспрабаваць сябе ў гэтай справе.

Наталля Рамейка

Наталля скончыла БДМУ і працавала акушэрам-гінеколагам і выкладчыкам ва ўніверсітэце. Апроч гэтага яна заўсёды была актыўнай ў адукацыйных, культурніцкіх, сацыяльных праектах, калі была супрацоўнікам Шведскага Цэнтра ў Мінску і валанцёрам Adukacyja.info. Цяпер яна выпускнік Упсальскага Універсітэта і стыпендыяльнай праграмы Шведскага Інстытута, што працуе ў галіне анкалагічных даследванняў і каардынуе праекты сеткі выпускнікоў у Беларусі.

Read more

Павел Махнач
Даследчык, прадпрымальнік, выкладчык Каралеўскага Тэхналагічнага Інстытута ў Стакгольме

Магістратура ў Каралеўскім Тэхналагічным Інстытуце? Гэта рэальна!

Паколькі Павел з'яўляецца і выпускніком, і выкладчыкам, натуральна, што ён ведае шмат пра адукацыю ў Швецыі знутры. Сваімі назіраннямі ён і падзеліцца з вамі.

Павел Махнач

Павел выпускнік БНТУ і KTH Royal Institute of Technology. На дадзены момант - даследчык, прадпрымальнік і выкладчык КТН у галіне энергетычных тэхналогій. Апроч гэтага, Павел развівае Шведска-Беларускія адносіны праз арганізацыю і ўдзел у шэрагу сумесных мерапрыемстваў, а таксама мерапрыемстваў у Шведска-Беларускай Бізнэс Асацыяцыі.  

Read more